Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 чэрвеня 2016, 13:43

Дзяржава захоўвае сацыяльную накіраванасць свайго развіцця - Ліс

20 чэрвеня, Брэст /Святлана Вячорка - БЕЛТА/. Адной з галоўных вартасцей чарговага пяцігадовага плана развіцця дзяржавы з'яўляецца захаванне сацыяльнай накіраванасці ўнутранай палітыкі. Такое меркаванне выказаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс карэспандэнту БЕЛТА, каменціруючы праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады, які будзе абмяркоўвацца на пятым Усебеларускім народным сходзе.

"Курс, напрамак развіцця нашай дзяржавы не змяняецца. Рэспубліка будзе развівацца як сацыяльная дзяржава: гэта перш за ўсё - чалавек і тое, што яго хвалюе. Ніякіх рэзкіх рыначных пераходаў, прыватызацыі і гэтай далей не будзе. Гэта значыць, сацыяльная накіраванасць дзяржавы захоўваецца", - падкрэсліў кіраўнік Брэсцкай вобласці.

Анатоль Ліс лічыць апраўданымі закладзеныя ў праграме аптымістычныя параметры эканамічнага развіцця. "Доўгатэрміновыя прагнозы рабіць вельмі складана. Але, у прынцыпе, мы павінны закладваць больш аптымістычныя лічбы. Таму што і ў нас, і ў свеце пэўная стабілізацыя ў эканоміцы адбылася. Мы гэта назіраем", - растлумачыў ён. "Так, у праграме лічбы закладзены даволі складаныя і высокія. І гэта правільна. Але для гэтага і праграма. Калі мы не дасягнём гэтых лічбаў, у бюджэце грошай будзе менш, узнікнуць праблемы з рэалізацыяй нашай сацыяльнай палітыкі. Мы не зможам тады, напрыклад, будаваць дзіцячыя сады, аб якіх нам задаюць пытанні грамадзяне. Яны ж правамерна іх узнімаюць. Калі мы будуем новыя мікрараёны, то там павінны быць сады. Ну, нязручна чалавеку вазіць сваё дзіця за 5-10 км у горадзе, у райцэнтры. Зразумела, інфраструктуру трэба ствараць. Таму мы ставім перад сабой задачы складаныя, павышаныя, і дзяржава перад намі іх ставіць. І гэта правільны падыход", - рэзюмаваў губернатар.

Асноўныя палажэнні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады будуць абмяркоўвацца на V Усебеларускім народным сходзе. Анатоль Ліс адзначыў вялікі інтарэс у грамадстве да гэтай падзеі. "Грамадзяне актыўна цікавяцца сходам. Гэта і зразумела: кожны чалавек жадае ведаць, што будзе заўтра, і як ён будзе жыць, перш за ўсё. Гэта нармальна, так павінна быць. Сход дасць напрамак развіцця нашага грамадства на бліжэйшыя пяць гадоў. Таму людзі, і жыхары Брэсцкай вобласці ў тым ліку, зацікаўлены і чакаюць гэтага сходу", - рэзюмаваў кіраўнік рэгіёна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі