Сцяг Аўторак, 7 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 красавіка 2024, 09:05

Дажджы і навальніцы прагназуюцца сёння ў Беларусі

 

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 26 красавіка прагназуюцца дажджы і навальніцы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Умовы надвор'я па ўсходняй палавіне краіны будуць вызначаць атмасферныя франты, а на астатняй частцы тэрыторыі будзе адчувацца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца воблачна з праясненнямі, пераважна па ўсходняй палавіне краіны пройдуць дажджы. Днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У ранішнія гадзіны месцамі туман. Вецер днём паўночны, паўночна-заходні ад слабага да ўмеранага.

Тэмпература паветра днём складзе плюс 9-15 градусаў, а ва ўсходніх раёнах - 16-19 градусаў цяпла.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі