Сцяг Нядзеля, 19 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 мая 2024, 18:14

У Мінпрацы расказалі, што робіцца ў краіне для ўзмацнення дзяржаўнага клопату пра ветэранаў

Фота з архіва
Фота з архіва
6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Што зроблена для ўзмацнення дзяржаўнага клопату пра ветэранаў, расказала журналістам намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтыя два юбілейныя гады вельмі важны акцэнт зроблены на сацыяльнай падтрымцы ветэранаў і ўзмацненні дзяржаўнага клопату пра іх. Сёння ветэраны знаходзяцца ў цэнтры ўвагі мясцовых органаў улады, сацыяльных службаў і грамадскіх аб'яднанняў", - адзначыла Марына Арцёменка.

Ужо з пачатку года сацыяльныя службы, валанцёры, грамадскія аб'яднанні, вучні і моладзь пайшлі да ветэранаў, каб вывучыць іх патрэбнасці. "А таксама максімальна закрыць гэтыя патрэбнасці да 9 Мая. Такое абследаванне прайшло па ўсёй краіне. 400 чалавек атрымалі дадатковыя віды падтрымкі: аказанне сацыяльных паслуг, прадастаўленне тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі, прыбіранне прысядзібнай тэрыторыі", - расказала намеснік міністра. А таксама адзначыла, што такія маніторынгі пастаўлены на штомесячную аснову.

Так, сёння ў краіне пражывае 1,1 тыс. ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і амаль 7,4 тыс. асоб, пацярпелых ад наступстваў вайны. "90 працэнтаў з іх - былыя вязні фашызму, астатнія - члены сем'яў загінулых партызан, падпольшчыкаў, а таксама інваліды з дзяцінства, якія атрымалі раненні або кантузію", - адзначыла Марына Арцёменка.

Яна адзначыла, што сацыяльная падтрымка ахоплівае ўсе сферы. "Напрыклад, у сферы аховы здароўя прадастаўляецца бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, бясплатнае зубапратэзаванне, штогадовае бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне. Мы разумеем, што з улікам узросту не ўсе могуць прайсці гэта аздараўленне, таму выплачваецца грашовая кампенсацыя за пуцёўку. Гэта 10 базавых велічынь, гэта значыць каля Br400 штогод", - сказала намеснік міністра. Ветэранам прадастаўляецца і бясплатны праезд на ўсіх відах гарадскога і прыгараднага транспарту і скідкі на аплату жыллёва-камунальных паслуг.

Дапамагаюць ветэранам і матэрыяльна. У гэтым годзе пастановай урада, улічваючы юбілейныя даты, памер матэрыяльнай дапамогі для ветэранаў вайны павялічаны ў 2 разы і склаў ад Br2 тыс. да Br4 тыс. Для іншых катэгорый асоб, пацярпелых ад наступстваў вайны, памер выплаты склаў Br1 тыс. "Усяго выплатамі ў нас было ахоплена амаль 8,4 тыс. чалавек, агульная сума - Br10,5 млн. Выплаты мы завяршылі датэрмінова", - адзначыла намеснік міністра.

Атрымліваюць ветэраны і пастаянную дапамогу пры неабходнасці. "У сацыяльных пансіянатах у нас сёння пражывае 144 ветэраны або былыя вязні фашызму. Сацыяльныя паслугі дома атрымліваюць 1,3 тыс. чалавек. Сваяцкі догляд з выплатай дапамог ажыццяўляецца ў адносінах да 335 чалавек", - падзялілася Марына Арцёменка.

"Сёння мы не толькі захоўваем і развіваем існуючыя віды падтрымкі, але і ў тым ліку ўносім заканадаўчыя ініцыятывы па павышэнні ўзроўню падтрымкі асобных катэгорый ветэранаў. У прыватнасці, у першым чытанні 17 красавіка прыняты праект закона "Аб змяненні законаў па пытаннях ветэранаў". Гэтым законапраектам для былых вязняў фашызму будуць устаноўлены дадатковыя гарантыі ў сферы аховы здароўя", - сказала яна.

Закон закране працаўнікоў і ваеннаслужачых тылу. Так, для ваеннаслужачых тылу будзе ўстаноўлена павышэнне штомесячнай надбаўкі да пенсіі з 50 працэнтаў да 250 працэнтаў мінімальнай пенсіі па ўзросце, з Br55 да Br260. А для працаўнікоў тылу будзе павялічаны памер прадугледжанага павышэння пенсіі ў 2 разы - з 50 працэнтаў да 100 працэнтаў мінімальнай пенсіі па ўзросце - да Br110.

"Наша з вамі агульная задача - максімальна атрымаць жыццёвыя ўрокі, успаміны ад тых ветэранаў, якія могуць з намі гэтым падзяліцца", - адзначыла яна.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі