Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 верасня 2018, 16:40

Дажджы і моцны вецер чакаюцца ў Беларусі да канца рабочага тыдня

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджы і моцны вецер чакаюцца ў Беларусі да канца рабочага тыдня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер, 27 верасня, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты атлантычнага цыклону, што ідзе на Балтыйскае мора, і няўстойлівая паветраная маса. Будзе воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай у многіх раёнах пройдуць дажджы, удзень месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 градусаў вышэй за нуль, удзень - плюс 12-18.

У пятніцу, 28 верасня, будзе адчувацца ўплыў атмасферных франтоў ад цыклону, які ідзе з Балтыйскага мора на Яраслаўскую вобласць Расіі. У Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Уначы пераважна па паўночнай палавіне, раніцай і ўдзень у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень месцамі магчымы навальніцы. Вецер уначы па поўначы, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуецца моцны парывісты, з парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-12 градусаў вышэй за нуль. Удзень - 11-18 градусаў цяпла, па поўдні - да плюс 20.

Штармавое папярэджанне (аранжавы ўзровень небяспекі) з-за моцнага ветру дзейнічае ў краіне ўвесь рабочы тыдзень - з 24 па 28 верасня.

У суботу, 29 верасня, надвор'е ў Беларусі ў асноўным вызначыць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Пераважна ва ўсходніх раёнах будзе адчувацца ўплыў няўстойлівай паветранай масы, што паступае з Балтыйскага мора. Будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі, пераважна па ўсходзе, пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-8 градусаў вышэй за нуль, па поўначы месцамі магчымы слабыя замаразкі да нуля - мінус 2. Удзень будзе 8-14 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі