Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 ліпеня 2019, 17:34

Белгідрамет расказаў аб экалагічнай абстаноўцы ў I паўгоддзі

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начальнік службы экалагічнай інфармацыі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Алена Багадзяж сёння на прэс-канферэнцыі расказала аб экалагічнай абстаноўцы ў Беларусі ў першым паўгоддзі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Назіранне за станам атмасфернага паветра праводзіцца ў 19 вялікіх гарадах і прамысловых цэнтрах Беларусі. Паводле даных назіранняў можна сказаць, што ў бягучым годзе ў цэлым адзначалася даволі стабільная абстаноўка з добрым стаяннем паветра. Разам з тым у асобных раёнах гарадоў, такіх як Мінск, Жлобін , Гомель, Полацк, Наваполацк, Магілёў, адзначаліся перавышэнні ў некаторыя перыяды. Асноўныя рэчывы, па якіх ёсць антрапагенная нагрузка на атмасфернае паветра - гэта аксід азоту, дыаксід вугляроду, дыаксід серы, цвёрдыя часціцы. Перавышэнні былі нязначныя - не больш за 1,7 ГДК (гранічна дапушчальная канцэнтрацыя. - Заўвага БЕЛТА) па аксіду азоту, 1,2-1,3 ГДК - па дыаксіду азоту. Што датычыцца цвёрдых часціц, асноўныя перавышэнні па іх былі зафіксаваны ў сухі перыяд, асабліва ў красавіку. У чэрвені быў адзначаны рост фармальдэгіду, што звязана з прыроднымі фактарамі", - сказала Алена Багадзяж.

Назіранні за станам паверхневых вод у першым паўгоддзі праводзіліся ў 225 пунктах назіранняў на рэках і асноўных азёрах. Яны датычацца гідрахімічных і гідрабіялагічных паказчыкаў. Перыядычнасць складае ад раза ў месяц да раза ў квартал па гідрахіміі, раз у год - па гідрабіялогіі. "Асноўная антрапагенная нагрузка на водныя аб'екты ў нас па біягенных і арганічных рэчывах. Гэта найбольш характэрна для басейнаў рэк Днепр, Заходні Буг, Прыпяць. У першым паўгоддзі антрапагенную нагрузку зведалі ў асноўным рэкі Свіслач ніжэй Мінска, Уша ніжэй Маладзечна, Пліса ў раёне Жодзіна, Мухавец, Ясельда ніжэй Бярозы і іншыя, як правіла, у выніку прыходу сцёкавых вод. Акрамя таго, для шэрага рэк і азёр быў зафіксаваны дэфіцыт кіслароду. У цэлым паказчыкі гідрахімічных назіранняў знаходзяцца на ўзроўні сярэдніх шматгадовых значэнняў. Анамалій не адзначана", - праінфармавала прадстаўнік Белгідрамета.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі