Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 сакавіка 2024, 12:57

Белгідрамет: на Заходняй Дзвіне, у вярхоўях Дняпра і Сожа рост узроўняў вады захаваецца

Фота з архіва
Фота з архіва
28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Заходняй Дзвіне, у вярхоўях Дняпра і Сожа рост узроўняў вады захаваецца, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Рост узроўняў вады назіраецца на Заходняй Дзвіне каля гарадскога пасёлка Сураж і на ўчастку Ула - Полацк, Дняпры каля Магілёва, Сожы на ўчастку Крычаў - Слаўгарад з сутачнай інтэнсіўнасцю да 21 см. На астатняй працягласці названых вышэй рэк, а таксама на Віліі, Бярэзіне і Прыпяці назіраецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-5 см, на Нёмане - да 19 см за суткі. На большасці рэк басейнаў Дняпра, Сожа і Прыпяці, а таксама на асобных участках рэк басейнаў Нёмана і Бярэзіны вада знаходзіцца на пойме. На Прыпяці каля вёскі Чэрнічы і Петрыкава ўзроўні вады перавышаюць небяспечныя высокія адзнакі на 2 і 29 см адпаведна", - расказалі ў Белгідрамеце.

Паводле даных МНС, адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у большасці раёнаў Гомельскай вобласці і ў асобных раёнах Магілёўскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.

У бліжэйшыя дні, паводле інфармацыі гідролагаў, на Заходняй Дзвіне, у вярхоўях Дняпра і Сожа рост узроўняў вады захаваецца, аднак інтэнсіўнасць яго зменшыцца, на астатніх рэках краіны будзе пераважаць спад узроўняў вады.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі