Поўная версія

Бабіна лета прыйдзе ў Беларусь у выхадныя

Грамадства 22.09.2017 | 12:31

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бабіна лета прыйдзе ў Беларусь у выхадныя, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

"Дзень асенняга раўнадзенства азнамянуецца пачаткам працяглай хвалі бабінага лета. Дзякуючы скандынаўскаму антыцыклону, у выхадныя дні надвор'е будзе "мільён на мільён" - гэта калі на небе мала воблакаў, яркае сонца, цудоўная бачнасць і інтэнсіўны прагрэў паветра. Можна планаваць свой адпачынак у выхадныя з улікам ідэальных метэаўмоў", - адзначыў сіноптык.

У суботу, 23 верасня, будзе пераважна без ападкаў, толькі па поўдні краіны праявіцца ўплыў адыходзячага маларухомага франтальнага раздзелу. Там пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература ўначы складзе ад плюс 7 па поўначы да плюс 16 па поўдні, удзень чакаецца 17-23 градусы цяпла. У Мінску ў суботу прагназуецца пераменная воблачнасць, будзе без істотных ападкаў. Тэмпература ўначы складзе 9-11 градусаў вышэй за нуль, удзень - плюс 18-20.

У нядзелю, 24 верасня, будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па паўднёвым захадзе Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература ўначы складзе 6-13 градусаў вышэй за нуль, удзень прагназуецца 14-21 градус цяпла. У сталіцы ў нядзелю чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе без істотных ападкаў. Тэмпература ўначы складзе 8-10 градусаў цяпла, удзень - 17-19 градусаў вышэй за нуль.

Паводле слоў Дзмітрыя Рабава, такім жа будзе і пачатак наступнага тыдня.

У панядзелак, 25 верасня, будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па паўднёвым захадзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ўначы складзе 5-12 градусаў вышэй за нуль, удзень прагназуецца 14-21 градус цяпла.

У аўторак і сераду, 26-27 верасня, таксама будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай магчымы слабы туман. Тэмпература ноччу складзе 4-11 градусаў вышэй за нуль, удзень чакаецца 15-20 градусаў цяпла.

У чацвер, 28 верасня, будзе без ападкаў. Уначы і раніцай прагназуецца слабы туман. Тэмпература ўначы складзе 3-10 градусаў вышэй за нуль, удзень - плюс 13-19.-0-

Навіны рубрыкі Грамадства
Поўная версія