Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 жніўня 2018, 14:18

Асаблівыя ўмовы аплаты працы ўстаноўлены выкладчыкам-іншаземцам для паляпшэння якасці перападрыхтоўкі ў ВНУ

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўстаноўлены асаблівыя ўмовы аплаты працы вядучым у сваёй сферы дзейнасці замежным спецыялістам, якія прыцягваюцца для ўдзелу ў перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі спецыялістаў у ВНУ, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на пастанову Савета Міністраў ад 28 ліпеня 2018 года нумар 568.

Дакумент уносіць змяненні ў пастанову Саўміна ад 10 мая 2013 года нумар 362 "Аб некаторых пытаннях прыцягнення замежных спецыялістаў да рэалізацыі адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі". У прыватнасці, устанаўліваюцца асаблівыя ўмовы аплаты працы вядучым у сваёй сферы дзейнасці замежным спецыялістам, якія прыцягваюцца для ўдзелу ў перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй у айчынных установах вышэйшай адукацыі, дадатковай адукацыі дарослых, у тым ліку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце. Аналагічныя ўмовы аплаты працы ўжо дзейнічаюць у адносінах да замежных спецыялістаў, якія прыцягваюцца для навучання студэнтаў і магістрантаў у беларускіх ВНУ.

Стаўка пагадзіннай аплаты працы такім спецыялістам устанаўліваецца ў памеры да 300 працэнтаў (уключна) тарыфнай стаўкі першага разраду (цяпер яна Br34).

"Гэта мера дасць магчымасць павысіць зацікаўленасць вядучых замежных спецыялістаў і вучоных ва ўдзеле ў адукацыйным працэсе ўстаноў адукацыі Беларусі і палепшыць якасць перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, у тым ліку за кошт засваення імі інавацыйных метадаў, тэхналогій для прафесійнай дзейнасці", - адзначылі ў Саўміне.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі