Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 студзеня 2018, 12:46

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за галалёду аб'яўлены ў Беларусі 25 студзеня

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за галалёду аб'яўлены ў Беларусі 25 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (мокры снег, дождж). У многіх раёнах чакаецца галалёд, на дарогах - галалёдзіца. У сувязі з гэтым сіноптыкі аб'яўляюць аранжавы ўзровень небяспекі. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 2-8 градусаў (па ўсходзе пры праясненнях 9-12 градусаў марозу), днём чакаецца ад нуля да мінус 5. Па захадзе ноччу будзе каля нуля, днём - 1-3 цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі