Сцяг Панядзелак, 6 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 красавіка 2024, 14:40

Лукашэнка: у Беларусі не аддзяляюць уладу ад народа

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі не аддзяляюць уладу ад народа, а адзіны шлях да высокіх пасад - праз уменне і жаданне сумленна працаваць на карысць краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім выступленні на пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ўзмацняем ролю і статус улады народных прадстаўнікоў. І тут важна зрабіць акцэнт на тым, што мы ў прынцыпе не аддзяляем уладу ад народа", - сказаў беларускі лідар.

"Першы Прэзідэнт, кіраўнікі ўсіх узроўняў - выхадцы з самых простых сем'яў. У Беларусі ёсць толькі адзін шлях да высокіх пасад - праз уменне і жаданне сумленна працаваць на карысць краіны", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-
VII Усебеларускі народны сход: тэрміны правядзення, склад
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі