Поўная версія

Лукашэнка: у АДКБ сур'ёзна недаацэньваюць небяспеку сітуацыі, што складваецца

Прэзідэнт 13.02.2018 | 12:33
У час пасяджэння
У час пасяджэння

13 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У АДКБ сур'ёзна недаацэньваюць небяспеку сітуацыі, што складваецца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Савета бяспекі Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што асаблівае значэнне набываюць саюзніцкія адносіны Беларусі. У мінулым годзе краіна старшынствавала ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. "Нам удалося прыняць шэраг мер, накіраваных на развіццё ўзброеных сіл краін АДКБ, умацаванне іх ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, узмацненне пазіцый у свеце, - адзначыў Прэзідэнт. - Павінен вам сказаць, нягледзячы на прымаемыя намі намаганні, мы зыходзілі з магчымага, уносілі на разгляд тыя пытанні, якія магчыма прыняць нават у такім невялікім фармаце па колькасці, як АДКБ. Цяжка ўзгадняюцца пытанні, якія нясуць вялікія матэрыяльныя затраты. Я маю на ўвазе ўзбраенне".

"Калі ўвогуле гаварыць, мы вельмі сур'ёзна ў АДКБ недаацэньваем небяспеку той сітуацыі, якая складваецца. Расія сама па сабе мадэрнізуе ўзброеныя сілы. Мы нешта спрабуем разам з іншымі членамі ўзбройвацца, мадэрнізавацца і гэтак далей. Кожны сам па сабе", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, асноўны цяжар па абароне агульнай прасторы ў выпадку неабходнасці, зразумела, ляжа на Расію. "Але сур'ёзнага разумення ў кіраўніцтва Расіі сёння аб тым, што трэба на найбольш небяспечных напрамках нашай агульнай сумеснай абароны ўмацоўваць нацыянальныя ўзброеныя сілы - Беларусі, Казахстана, Арменіі, іншых краін, - такога разумення няма. І гэта вельмі балюча можа адгукнуцца", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Я не ў тым плане, што мы хочам або чарговы раз, як у іх прынята гаварыць, патрабуем нейкіх грошай на нейкія мерапрыемствы. Але трэба разумець, што, дапусцім, Беларусь з'яўляецца асноўным фарпостам, у тым ліку і Расійскай Федэрацыі, на заходнім напрамку, - растлумачыў кіраўнік дзяржавы. - А тут сёння найбольш небяспечны напрамак. Хоць і канцэнтрацыя негатыўных з'яў у Афганістане не можа заспакойваць нас і на паўднёвым напрамку".

"Таму ў гэтых адносінах нам вельмі сур'ёзна, прынамсі, пасля прэзідэнцкіх выбараў у Расіі, трэба падумаць і прымаць рашэнне. Нам трэба самым сур'ёзным чынам не проста мадэрнізаваць нашы ўзброеныя сілы, а трэба ўдасканальваць і больш актыўна прыстасоўваць да магчымых баявых дзеянняў. Магчымых. Зыходзячы з вопыту вядзення войнаў і канфліктаў у сучасны час", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў сувязі з гэтым асаблівае значэнне мае стратэгічнае партнёрства з Расіяй. "Нягледзячы на розныя домыслы, інфармацыйную шуміху, роўна і спакойна праведзена сумеснае стратэгічнае вучэнне "Захад-2017". Цяпер сумесна выпрацоўваюцца меры па зняцці перашкод у пагранічнай і мытнай сферы, у галіне візавай палітыкі і іншыя", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Лукашэнка накіраваў спачуванні Прэзідэнту Ірана ў сувязі з крушэннем пасажырскага самалёта
17:44
Мінск застанецца перагаворнай пляцоўкай па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне - Лукашэнка
15:09
Беларусь вельмі зацікаўлена ў хутчэйшым вырашэнні канфлікту ва Украіне - Лукашэнка
14:38
Лукашэнка: беларускія міратворцы гатовы стаць паміж канфліктуючымі бакамі ва Украіне пры дамоўленасці паміж Парашэнкам і Пуціным
14:22
Лукашэнка аб судзействе ў адносінах да Кушніра: выкінулі галоўнага канкурэнта з фіналу
13:48
Лукашэнка накіраваў у адрас Прэзідэнта МАК прэтэнзіі наконт судзейства ў адносінах да Кушніра
13:24
Выступае Аляксандр Лукашэнка Лукашэнка расказаў, за каго галасаваў на выбарах у мясцовыя Саветы
12:54
Лукашэнка прагаласаваў на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў
12:08
Лукашэнка павіншаваў Домрачаву з заваяваннем сярэбранага медаля на Алімпіядзе ў Пхёнчхане
11:03
Поўная версія