12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Міжнародным днём нейтралітэту. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Усеагульнае прызнанне важкага ўкладу Туркменістана ва ўмацаванне міру і бяспекі пацверджана прыняццем Генеральнай Асамблеяй ААН Рэзалюцыі аб Міжнародным дні нейтралітэту. Рэспубліка Беларусь не толькі падтрымала гэта рашэнне, але і стала яго першым суаўтарам, прадэманстраваўшы агульнасць прынцыпаў знешняй палітыкі нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што заснаваныя на даверы і ўзаемнай павазе беларуска-туркменскія адносіны будуць і далей паслядоўна развівацца.-0-