Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 красавіка 2024, 13:58

Пярцоў: Беларусь і Кітай маюць намер развіваць узаемавыгадныя таварыскія адносіны

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай маюць намер развіваць узаемавыгадныя таварыскія адносіны. Аб гэтым заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў на сустрэчы з намеснікам загадчыка міжнароднага аддзела Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая Чэнь Чжоу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ваш візіт з'яўляецца наглядным пацвярджэннем, што паміж нашымі дзяржавамі, паміж Адміністрацыяй Прэзідэнта Беларусі і Цэнтральным камітэтам Камуністычнай партыі Кітая існуюць добрыя, узаемавыгадныя таварыскія адносіны. Гэта нагляднае ўвасабленне нашага ўсепагоднага, усебаковага, стратэгічнага партнёрства", - падкрэсліў Уладзімір Пярцоў.

Ён адзначыў, што беларуска-кітайскія адносіны развіваюцца ва ўсіх сферах міждзяржаўнага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў эканоміцы і палітыцы, па лініі сацыяльна-гуманітарнага супрацоўніцтва.

Цесныя адносіны выбудоўваюцца і паміж так званымі "фабрыкамі думкі". "Гэта генератары ідэй. Тыя, хто ўвасабляе сабой, напэўна, эліты нашых дзяржаў, хто генерыруе і прагназуе будучае развіццё нашай цывілізацыі, адзінага шляху ў цэлым і нашых краін паасобку", - падкрэсліў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Сустрэча адбылася на пляцоўцы Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў. Дырэктар БІСД Алег Макараў праінфармаваў членаў кітайскай дэлегацыі аб дзейнасці інстытута, адзначыўшы, што БІСД падтрымлівае цесныя адносіны з такімі "фабрыкамі думкі" пры Камуністычнай партыі Кітая і Дзяржаўным савеце КНР.

Цяпер, паводле слоў Алега Макарава, неабходна рэалізаваць два стратэгічныя крокі: наладзіць узаемадзеянне ў рамках рэгіянальнага супрацоўніцтва і перавесці супрацоўніцтва з абмену інфармацыяй у практычную плоскасць для вырашэння дзяржаўна важных задач.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі