Сцяг Пятніца, 17 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 красавіка 2024, 09:01

Галоўчанка: Беларусь і Егіпет могуць адкрыць новую старонку супрацоўніцтва і дружбы

30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Егіпет могуць адкрыць новую старонку супрацоўніцтва і дружбы. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Арабскай Рэспублікі Егіпет Мустафой Мадбулі.

Раман Галоўчанка падзякаваў свайму калегу за запрашэнне беларускай дэлегацыі наведаць Егіпет з афіцыйным візітам. "Прэзідэнты нашых краін сустракаліся некалькі разоў. Паміж імі, як мне здаецца, існуе вельмі высокі ўзровень узаемаразумення і настроенасць на ўмацаванне беларуска-егіпецкіх адносін ва ўсіх сферах", - сказаў Раман Галоўчанка.
Прэм'ер-міністр звярнуў увагу, што беларускі бок старанна рыхтаваўся да гэтай сустрэчы: "Мы спадзяёмся, што плённыя перагаворы, якія мы правядзём у час нашага знаходжання ў Каіры, адкрыюць новую старонку ў гісторыі партнёрства паміж Егіптам і Беларуссю".

"Гісторыя нашага супрацоўніцтва і дружбы ідзе каранямі яшчэ ў часы існавання Савецкага Саюза, калі беларускія спецыялісты ўдзельнічалі ў рэалізацыі многіх праектаў у Егіпце. Думаю, што мы, спадар прэм'ер-міністр, павінны выкарыстаць гэты шанц, - нашу сустрэчу, перагаворы, якія мы правядзём у фармаце дэлегацый - для таго, каб адкрыць новую старонку, новыя напрамкі, па якіх нам трэба прыкласці яшчэ больш намаганняў на карысць эканомікі нашых краін", - рэзюмаваў Раман Галоўчанка.-0-

Фота Паўла Арлоўскага
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі