Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
10 лютага 2018, 23:59

Светлавыя шоу на фестывалі "GoLF-2018" у Гомелі

Трэці міжнародны фестываль Gomel Light Fest (GoLF -2018) праходзіць у Гомелі 9-11 лютага. Сваю творчасць на форуме прадстаўляюць калектывы і індывідуальныя выканаўцы з Беларусі, Расіі і Украіны.

Праграма фестывалю вельмі насычаная. Да ўдзелу запрошаны артысты, якія працуюць у жанры светлавога шоу, мім-групы, вулічныя тэатры, танцавальныя калектывы, мастакі светлавых карцін і пясочнай графікі. Акрамя конкурсных выступленняў, гледачоў чакаюць і іншыя захапляльныя падзеі.

Сярод асноўных мэт мерапрыемства - папулярызацыя жанра светлавога шоу і сумежных жанраў эстраднага і цыркавога мастацтва, творчыя нумары ў якіх так ці інакш звязаны з эксперыментамі са святлом.

Арганізатарам форуму выступае палац культуры "Фестывальны" пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага гарвыканкама.

Фота Сяргея Халадзіліна

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі