Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
10 сакавіка 2018, 16:05

Прэзентацыя кнігі "Горад і замак Брэст-Літоўскі"

10 сакавіка ў Брэсце адбылася прэзентацыя кнігі "Горад і замак Брэст-Літоўскі", а таксама адкрылася выстаўка картаграфіі "Брэст: Гісторыя на карце".

Аўтары манаграфіі "Горад і замак Брэст-Літоўскі" - архітэктары, для якіх гісторыя не проста хобі, а прадмет навуковых даследаванняў. Андрэй Варабей, дырэктар мясцовага дабрачыннага фонду "Фартыфікацыя Брэста" і Аляксандр Жаркоў, галоўны архітэктар Брэсцкай вобласці, член Беларускага саюза архітэктараў, - аўтары публікацый па гісторыі архітэктуры і фартыфікацыі Брэста. У сваёй кнізе яны дзеляцца вынікамі навуковага аналізу архітэктурна-планіровачнай эвалюцыі горада і даследуюць магчымасці ўключэння гісторыка-архітэктурнай спадчыны Брэста ў сучаснае гарадское асяроддзе. Выданне змяшчае мноства чарцяжоў, карт, планаў, якія можна ўбачыць на выстаўцы "Брэст: гісторыя на карце".

Некалькі экзэмпляраў кніг перададзены ў фонды бібліятэк горада і гарадскіх музеяў. Тыраж кнігі склаў усяго 100 экзэмпляраў. З-за павышанага попыту плануецца выпусціць дадатковы тыраж.

Краязнавец Пётр Альшэўскі прадставіў гледачам у экспазіцыі выстаўкі "Брэст: Гісторыя на карце" арыгіналы і копіі гравюр і карт г. Брэста сярэдзіны XIX - XX стст. Таксама ў якасці экспанатаў на выстаўцы можна ўбачыць інструменты і прыборы, якія маюць дачыненне да картаграфіі.

Выстаўка прадоўжыцца да 20 красавіка ў Брэсцкай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы.

Фота Вадзіма Якубенкі

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі