Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
22 чэрвеня 2018, 16:35

Мемарыял ахвярам фашысцкай агрэсіі ў Расонах

22 чэрвеня ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны ў Расонах адбылося адкрыццё пасля рэканструкцыі мемарыяла ахвярам фашысцкай агрэсіі.

Мемарыяльны комплекс пабудаваны ў 1965 годзе на месцы пахавання больш як 2,5 тыс. савецкіх воінаў і партызан. Ініцыятарам будаўніцтва выступіў П. М. Машэраў. Тут жа пахаваны і 8 членаў Расонскай падпольнай групы, якія былі расстраляны фашыстамі 16 верасня 1942 года, у ліку якіх і маці П. М. Машэрава - Дар'я Пятроўна.

Мемарыяльны комплекс занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў, старшыня абласнога савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў і іншыя афіцыйныя асобы.

Фота Аляксандра Хітрова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі