Фестываль G-Drive, які прайшоў 12-13 жніўня ў аэрапорце Мінск-1, аб'яднаў у сабе этап чэмпіянату Расіі па драгрэйсінгу SMP RDRC і спаборніцтвы суперкараў Unlim 500+ Belarus.
Заезды праводзіліся на ўзлётна-пасадачнай паласе. У спаборніцтвах SMP RDRC прынялі ўдзел лепшыя гоншчыкі і самыя хуткія аўтамабілі з Расіі, Беларусі, Украіны. У Мінску да іх далучыліся пілоты з Літвы, Латвіі, Польшчы і іншых еўрапейскіх краін. Заезды праводзіліся на дыстанцыі 402 м.
У спаборніцтве суперкараў Unlim 500+ Belarus удзельнічалі 40 аўтамабіляў, у іх ліку Lamborghini, Nissan GT-R, Porsche, Audi, Mercedes-Benz, BMW. Магутнасць некаторых з іх перавышае 1 тыс. к.с. Дыстанцыя для заездаў у гэтых спаборніцтвах - 800 м. На ёй машыны могуць развіваць скорасць да 340 км/гадз.
Фота Андрэя Пакумейкі.