Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотарэпартаж
10 лютага 2019, 15:00

Адстраляліся - вынікі "Снежнага снайпера-2019" у "Раўбічах"

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Змешанымі эстафетамі ў трох узроставых катэгорыях сёння завяршыліся рэспубліканскія спаборніцтвы па біятлоне "Снежны снайпер". Фінальны этап турніру праходзіў у цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі "Раўбічы" 8 і 10 лютага, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дар'я Домрачава і пераможцы ў старэйшай групе (2003-2004). Змешаная эстафета. Дыстанцыя 4х3,0 км. Гомельская вобласць, г. Мінск, Гродзенская вобласць'

Дар'я Домрачава і пераможцы ў малодшай групе (2007-2008). Змешаная эстафета. Дыстанцыя 4х1,8км. Мінская вобласць, г. Мінск, Гродзенская вобласць'

У малодшай узроставай групе гэтай эстафеты на вышэйшую прыступку п'едэстала ўзнялася каманда Мінска з рэзультатам 27 мін 11,2 сек. Сярэбраную ўзнагароду заваявала зборная Мінскай вобласці - 27 мін 32,7 сек. Бронзавы медаль дастаўся гродзенскім спартсменам, якія адсталі ад лідара гонкі на 1 мін 46,8 сек.

У старэйшай узроставай групе мацнейшай стала каманда Мінска - 32 мін 25,1 сек. На другой пазіцыі размясціліся спартсмены з Гомельскай вобласці (адставанне 48,6 сек), на трэцім радку падагульняючага пратакола знаходзіцца каманда Гродзенскай вобласці (адставанне 1 мін 54,7 сек).

Як паведамлялася, першае месца ў змешанай эстафеце сярэдняй узроставай групы заваявала каманда Мінска з рэзультатам 30 мін 37,8 сек. Другое месца занялі спартсмены з Мінскай вобласці з адставаннем ад лідараў гонкі 30,6 сек. Трэцяя пазіцыя дасталася атлетам з Гомельскай вобласці - 31 мін 26,5 сек.

Узнагароджанне юных біятланістаў праводзіла чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар'я Домрачава, якая пажадала юным спартсменам поспеху ва ўсіх пачынаннях.

Дар'я Домрачава і пераможцы ў сярэдняй групе (2005-2006). Дыстанцыя 2,4 км. Дзяўчынкі. Марыя Сімцова (Віцебская вобласць), Настасся Папова (г. Мінск), Настасся Чапыжова (Мінская вобласць)'

Дар'я Домрачава'

Дар'я Домрачава і пераможцы ў сярэдняй групе (2005-2006). Дыстанцыя 2,4 км. Хлопчыкі. Арсеній Янаеў( г. Мінск), Ягор Чаркасаў (Магілёўская вобласць), Валерый Куц (г. Мінск)'

Дар'я Домрачава і пераможцы ў малодшай групе (2007-2008). Спрынт 1,8 км. Хлопчыкі. Сяргей Спірын (г. Мінск), Раман Лучанок (г. Мінск), Акім Гнедчык (г. Мінск)'

Дар'я Домрачава і пераможцы ў старэйшай групе (2003-2004). Дыстанцыя 3,0 км. Дзяўчынкі. Дар'я Таварніцкая (Гомельская вобласць), Марыя Гнедчык (г. Мінск), Алена Дудкіна (г. Мінск)'

Дар'я Домрачава і пераможцы ў старэйшай групе (2003-2004). Дыстанцыя 3,0 км. Хлопчыкі. Кірыл Кандыбовіч (Мінская вобласць), Глеб Блізнякоў (Магілёўская вобласць), Дзяніс Ярмоленка (Гомельская вобласць)'

Міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук адзначыў добрую падрыхтоўку атлетаў. "Спартсмены прыгожа бягуць, выдатна страляюць. Думаю, за імі будучыня біятлона", - сказаў ён.

Намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка і міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук'

Рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер" праводзяцца з 2007 года.

Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне "Прэзідэнцкі спартыўны клуб", Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства адукацыі, Беларуская федэрацыя біятлона, Мінгарвыканкам і Мінаблвыканкам.-0-

Фота Максіма Гучака, Дзяніса Касцючэнкі

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі