Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 лютага 2018, 13:17

Адкрыты конкурс вакальнага мастацтва "Хрустальны камертон" пройдзе ў Мінску 3 сакавіка

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 5-ы адкрыты конкурс вакальнага мастацтва "Хрустальны камертон" пройдзе ў Мінску 3 сакавіка, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

У творчым спаборніцтве могуць прыняць удзел маладыя выканаўцы ва ўзросце ад 5 гадоў да 31 года. Канкурсанты (індывідуальныя выканаўцы і ансамблі) выступяць у трох намінацыях: акадэмічным, народным і эстрадным вакале. У склад журы ўваходзяць высокакваліфікаваныя спецыялісты ў галіне вакальнага мастацтва, беларускія кампазітары і выканаўцы.

Конкурс вакальнага мастацтва "Хрустальны камертон" стартаваў у 2012 годзе. За гэты час у ім прынялі ўдзел таленавітыя выканаўцы не толькі з Беларусі, але і Украіны, Расіі. Сярод лаўрэатаў конкурсу прадстаўнікі Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні" Ягор Жашко і Руслан Асланаў, фіналістка "Фабрыкі зорак" Зіна Купрыяновіч, музыкант Кірыл Ермакоў і інш.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт і культурна-асветны і гісторыка-адукацыйны цэнтр БНТУ. З палажэннем конкурсу можна азнаёміцца на сайце БНТУ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі