Стужка навiн
29
.04.24
11:26
Спорт
"Вікторыя-Бярэсце" і "Гараднічанка" выйшлі ў 1/2 фіналу жаночага чэмпіянату Беларусі па гандболе
Гандбалісткі "Гараднічанкі" пасля дамашняй вікторыі над "Віцябчанкай"
(26:24) на выездзе дабіліся яшчэ больш пераканаўчай перамогі - 34:24.
11:22
Эканоміка
Егіпет зацікаўлены супрацоўнічаць з Беларуссю ў выпуску кармоў для жывёл
Былі абмеркаваны пытанні актывізацыі практычнай работы беларуска-егіпецкай групы па супрацоўніцтве ў сферы сельскай гаспадаркі.
11:14
Эканоміка
Некаторыя маркі цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 мая
Раней некаторыя маркі цыгарэт падаражэлі з 1 красавіка. Беларускія
вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права кожны месяц дэклараваць
максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.
10:52
Грамадства
ДПК: з пачатку года звыш 73 тыс. жыхароў ЕС наведалі Беларусь без віз
"З 1 студзеня 2024 года бязвізам скарысталіся 73 335 іншаземцаў з
Еўрасаюза: 35 789 грамадзян Літвы, 17 558 грамадзян і 4632
неграмадзяніны Латвіі, а таксама 15 356 грамадзян Польшчы", - расказалі ў
ДПК.
10:49
Эканоміка
Раннія яравыя збожжавыя ў Беларусі пасеялі на 90 працэнтах плошчаў
Яравыя культуры пасеяны на 1058,1 тыс. га - 44,7 працэнта ад плана.
Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі,
проса) пасеяны на 554,4 тыс. га, што складае 90 працэнтаў да плана.
10:42
Спорт
Беларусы заваявалі 36 узнагарод Кубка Расіі па кікбоксінгу
Удзел у спаборніцтвах прынялі больш за тысячу спартсменаў (з Беларусі,
Расіі, Алжыра і Азербайджана). Турнір праходзіў у два этапы: з 21 па 25
красавіка ў раздзелах "лайт-кантакт", "лоу-кік", "поінтфайтынг" і
"сольныя кампазіцыі", з 25 па 28 красавіка - у раздзелах "К-1" і
"фул-кантакт".
10:23
Палітыка
Прэм'ер-міністр Беларусі прыбыў з афіцыйным візітам у Егіпет
Як расказалі ў прэс-службе ўрада, у рамках афіцыйнага візіту ў Егіпет
Раман Галоўчанка правядзе серыю сустрэч з кіраўніцтвам рэспублікі, у
прыватнасці з прэм'ер-міністрам Мустафой Мадбулі.
10:20
Культура
Вядомыя асобы ў новым фармаце. У Мінску адкрыецца экспазіцыя "Шаржы на класікаў"
Як адзначылі ва ўстанове, на выставе наведвальнікі змогуць паглядзець на
класікаў беларускай літаратуры, такіх як Якуб Колас, Янка Купала,
Максім Багдановіч і іншых, у сяброўскай, жартаўлівай і іранічнай форме.
10:08
Спорт
На Кубку Дружбы па каратэ ў Мінску разыграны 54 камплекты ўзнагарод
Удзел ва ўжо традыцыйных спаборніцтвах прынялі амаль тысяча маладых
каратыстаў з Беларусі і Расіі. Усяго юныя спартсмены разыгралі 54
камплекты ўзнагарод у пяці ўзроставых групах - да 9, да 11, да 13, да 15
і да 17 гадоў.
10:08
Грамадства
"Праект раённага маштабу": тут малако не толькі "белае золата", але і "дэпазіт"
Падрабязнасці - у чарговым выпуску цыкла публікацый Беларускага
тэлеграфнага агенцтва і часопіса "Экономика Беларуси" аб развіцці
тэрыторый, на якіх рэалізавана ініцыятыва "Адзін раён - адзін праект".
Лейтматыў публікацый - эканоміка прадпрыемстваў і рэгіёнаў, паказаная
праз лёсы людзей.
09:49
У свеце
Украіна перагледзела выкананне канвенцыі па правах чалавека
"У сувязі з увядзеннем ваеннага становішча ва Украіне канстытуцыйныя
правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, прадугледжаныя артыкуламі
30-34, 38, 39, 41-44, 53 Канстытуцыі Украіны, могуць быць часова
абмежаваны", - гаворыцца ў заяве.
09:45
Грамадства
Курсанты МНС за тры дні навучылі правілам пажарнай бяспекі больш за тысячу чалавек
Будучыя ратавальнікі і старшыя настаўнікі наведалі адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.
09:28
Спорт
Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру WTA ў Мадрыдзе
У 1/16 фіналу другая ракетка планеты перайграла ў трохсэтавым паядынку
амерыканку Робін Мантгомеры, якая займае 183-е месца ў сусветным
рэйтынгу, - 6:1, 6:7 (5:7), 6:4. Наступнай саперніцай беларускі будзе
яшчэ адна амерыканская тэнісістка Даніэль Колінз (15-ы нумар рэйтынгу
WTA).
09:16
Эканоміка
Ягораў: новы закон па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці ўстанаўлівае роўныя ўмовы работы на рынку
Усе віды дзейнасці, якія змогуць ажыццяўляць ІП, будуць вызначаны ўрадам
да 1 ліпеня. Астатнім да студзеня 2026 года трэба перайсці ў юрыдычныя
асобы.