Стужка навiн
29
.04.24
16:30
Грамадства
Сергяенка: спробы расхістаць наша грамадства будуць прадаўжацца, асабліва напярэдадні выбараў
Людзі павінны разумець, што яны не пабочныя наглядальнікі, адзначыў
спікер. "Сёння спакой у краіне, барацьба з пагрозамі тэрарызму і
экстрэмізму залежаць ад кожнага з нас", - падкрэсліў ён.
15:56
Грамадства
"У летапіс дзяржаўнага будаўніцтва ўпісана новая яркая старонка". Сергяенка аб УНС
"У летапіс дзяржаўнага будаўніцтва ўпісана новая яркая старонка, -
сказаў Ігар Сергяенка. - Сёння наша задача як дэпутатаў і дэлегатаў
Усебеларускага народнага сходу (а кожны фактычна дзясяты дэлегат -
дэпутат Палаты прадстаўнікоў) - гэта рэалізацыя даручэнняў кіраўніка
дзяржавы і палажэнняў прынятых дакументаў".
15:34
Грамадства
Грамадскае харчаванне, стаматалогіі і маршруткі. Якія парушэнні паказалі падатковыя праверкі
Андрэй Сабалеўскі падкрэсліў, што ў кантрольнай дзейнасці меры маюць
папераджальны характар. Асноўны акцэнт зроблены на прафілактыцы
парушэнняў.
15:33
Прэзідэнт
Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Егіптам аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю
Дзяржаўны мытны камітэт упаўнаважаны на правядзенне перагавораў, а
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю - на падпісанне
пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.
15:24
Прэзідэнт
Лукашэнка зацвердзіў пагадненне аб Каардынацыйным савеце СНД у судова-экспертнай дзейнасці
Кампетэнтным дзяржаўным органам Беларусі ў савеце ўказам вызначаны Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.
15:05
Грамадства
Колькасць скаргаў зніжаецца. Эксперт аб эфектыўнасці школьных службаў медыяцыі
Медыяцыя ў школах Беларусі пачала развівацца з 2015 года. На сёння па
ўсёй краіне налічваецца каля 250 школ, у якіх створаны або будуць
створаны школьныя службы медыяцыі.
14:58
Грамадства
Мінпрацы: выплаты да Дня Перамогі атрымалі ўжо амаль 8,2 тыс. чалавек
Матэрыяльную дапамогу да 9 Мая атрымалі 98 працэнтаў ветэранаў, былых
вязняў фашызму, членаў сем'яў загінулых у гады вайны ваеннаслужачых.
14:48
Грамадства
Мінэнерга: энергетыкі ўзмоцняць работу ў сувязі з майскімі святамі
У перыяд з 1 па 14 мая ў энергасістэме будуць прыняты дадатковыя меры
для забеспячэння надзейнага і бесперабойнага электразабеспячэння
спажыўцоў.
14:27
Прэзідэнт
Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу
Мерапрыемствы, прадугледжаныя ўказам, праводзяцца Узброенымі Сіламі Беларусі штогод на планавай аснове.
14:25
Прэзідэнт
Лукашэнка заслухаў даклад Косінца і Міцкевіча, паставіўшы задачы па выбудоўванні работы УНС
У развіццё праведзенага 24-25 красавіка першага пасяджэння VII
Усебеларускага народнага сходу беларускі лідар паставіў шэраг задач,
абазначыўшы галоўныя пытанні, над якімі неабходна працаваць у рамках
новага канстытуцыйнага органа.
14:01
Грамадства
Сонечнае і сухое надвор'е прагназуецца ў Беларусі на бягучым тыдні
"Бягучы рабочы тыдзень у Беларусі азнамянуецца панаваннем антыцыклону,
які будзе забяспечваць нас пераважна сонечным і сухім надвор'ем і толькі
ў наступныя выхадныя ў няўстойлівым паветры месцамі па рэспубліцы
пройдуць кароткачасовыя дажджы", - расказалі ў Белгідрамеце.
13:21
Культура
Больш за 600 удзельнікаў сабраў у Гомелі форум харэографаў і балетмайстраў
У перспектыве арганізатары плануюць прадоўжыць пачатую практыку,
ператварыўшы форум у традыцыю, а таксама вывесці яго на абласны
ўзровень.
13:08
Грамадства
Адзіны знак "Дрэва жыцця" ўстановяць ва ўсіх абласцях Беларусі ў памяць аб ахвярах генацыду
Як растлумачылі ў наглядным ведамстве, узвядзенне манументаў
прадугледжана ва ўказе нумар 316 ад 5 кастрычніка 2023 года, што рэгулюе
падрыхтоўку і правядзенне святкавання 80-й гадавіны вызвалення Беларусі
ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай
Айчыннай вайне.
12:49
Эканоміка
"Беллегпрам" абмеркаваў з кампаніяй з Індыі супрацоўніцтва па вытворчасці тканін з лёну і воўны
Таццяна Лугіна азнаёміла прадстаўнікоў індыйскай кампаніі з прадукцыяй
трыкатажных, швейных, тэкстыльных і гарбарна-абутковых прадпрыемстваў
"Беллегпрама". У планах замежнай дэлегацыі наведванне РУВГП "Аршанскі
льнокамбінат" і ААТ "Камволь".
12:31
Грамадства
ДПК: літоўскі напрамак застаецца самым загружаным на шляху ў ЕС
Уезду на літоўскую тэрыторыю чакаюць каля 1200 фур. За два дні менш за
ўсё аўто прайшло ў Літву праз "Мядзінінкай" (сумежны "Каменны Лог") -
усяго 13 працэнтаў, ці дзве фуры за гадзіну з 20 магчымых. Усяго ж
літоўскі бок за выхадныя дні аформіў менш за 30 працэнтаў фур ад нормы.