Поўная версія

ЗША заявілі аб гатоўнасці да халоднай вайны з Кітаем

У свеце 14.11.2018 | 11:30
Дональд Трамп. Фота з архіва Getty Images
Дональд Трамп. Фота з архіва Getty Images

14 лістапада, Вашынгтон /БЕЛТА - ТАСС/. Злучаныя Штаты Амерыкі гатовы да халоднай вайны з Кітаем у выпадку, калі Пекін не зменіць сваю палітыку, заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША Майкл Пенс.

Паводле яго слоў, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп гатовы да нармалізацыі адносін з Пекінам, але для гэтага Кітай павінен быць гатовы сур'ёзна змяніць сваю палітыку, у тым ліку ў эканамічнай і ваеннай сферах. Прэзідэнт плануе абмеркаваць пытанні двухбаковага гандлю на сустрэчы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам на саміце Групы дваццаці ў Аргенціне, які пройдзе 30 лістапада - 1 снежня.

Майкл Пенс падкрэсліў, што для Кітая гэта апошні шанц не дапусціць сцэнарыя халоднай вайны з ЗША. Адказваючы на пытанне аб тым, ці гатовы Вашынгтон да такога сцэнарыя і што будзе, калі Кітай не выканае пастаўленых умоў, ён сказаў: "Што ж, так таму і быць". Мы сапраўды лічым, што цяпер знаходзімся ў моцнай пазіцыі", - дадаў віцэ-прэзідэнт.

Раней Майкл Пенс выступіў з заявай, у якой абвінаваціў Пекін ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы ЗША і "маніпуляванні амерыканскай дэмакратыяй".

З 24 верасня ў ЗША ўступілі ў сілу мытныя пошліны ў памеры 10 працэнтаў на ўвозімыя з Кітая тавары, агульны кошт якіх ацэньваецца ў памеры $200 млрд. Як абяцалі ў Белым доме, з 1 студзеня 2019 года стаўка вырасце да 25 працэнтаў. КНР адказала пошлінамі ў памеры ад 5 працэнтаў да 10 працэнтаў на імпарт з ЗША на суму $60 млрд. Дональд Трамп таксама выказаў намер пачаць трэці этап рэалізацыі абмежавальных мер і, калі Пекін вырашыць зрабіць крокі ў адказ, увесці дадатковыя тарыфы адносна кітайскіх тавараў і паслуг на суму $267 млрд.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія