Поўная версія

ЗША ўвялі санкцыі супраць Мінабароны і Мінэнерга Турцыі

У свеце 15.10.2019 | 09:34
Фота Pixabay
Фота Pixabay

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЗША дабавілі ў спіс санкцый Міністэрства нацыянальнай абароны і Міністэрства энэргетыкі і прыродных рэсурсаў Турцыі, кіраўнікоў гэтых устаноў Хулусі Акара і Фаціха Данмеза, а таксама кіраўніка МУС Сулеймана Сайлу, паведамляе ТАСС са спасылкай на Мінфін ЗША.

Згодна з паведамленнем амерыканскага ведамства, санкцыі ўводзяцца ў сувязі з тым, што "дзеянні турэцкага ўрада пагражаюць бязвінным мірным жыхарам Сірыі, а таксама дэстабілізуюць рэгіён, падрываючы кампанію па знішчэнні ІД". Акрамя таго, у ЗША выказалі гатоўнасць да ўвядзення дадатковых санкцый супраць чыноўнікаў з турэцкага ўрада, а таксама дзяржаўных карпарацый.

Турцыя 9 кастрычніка аб'явіла аб правядзенні на поўначы Сірыі аперацыі "Крыніца міру", якая пачалася з авіяўдараў ВПС па пазіцыях курдскіх фарміраванняў. Мэтай з'яўляецца стварэнне там буфернай зоны, якая павінна стаць ахоўным поясам для турэцкай граніцы. Туды, паводле задумы Анкары, змогуць вярнуцца з Турцыі сірыйскія бежанцы.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія