Поўная версія

Зяленскі лідзіруе на выбарах прэзідэнта Украіны пасля падліку 90 працэнтаў пратаколаў

У свеце 22.04.2019 | 09:02
Уладзімір Зяленскі. Фота Укрінфарм
Уладзімір Зяленскі. Фота Укрінфарм

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уладзімір Зяленскі лідзіруе з 73,17 працэнта галасоў у другім туры выбараў прэзідэнта Украіны. Такія даныя прыводзіць ЦВК Украіны, пасля падліку 90,1 працэнта бюлетэняў.

Дзеючы прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка набірае 24,5 працэнта галасоў.

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў прайшоў ва Украіне 21 красавіка. У ім удзельнічалі два кандыдаты, якія ў першым туры 31 сакавіка набралі найбольшую колькасць галасоў.

ЦВК павінна аб'явіць рэзультаты паўторнага галасавання на выбарах Прэзідэнта Украіны не пазней як на дзясяты дзень з дня галасавання. А нававыбраны прэзідэнт зойме пасаду не пазней як праз 30 дзен пасля афіцыйнага аб'яўлення вынікаў выбараў.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія