Поўная версія

Землетрасенне на граніцы Пакістана і Індыі: 19 чалавек загінулі, больш як 300 паранены

У свеце 24.09.2019 | 18:24
Фота Dunya News
Фота Dunya News

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых у выніку моцнага землетрасення на граніцы Пакістана і Індыі ўзрасла да 19 чалавек, больш як 300 пацярпелі раненні, паведамляе пакістанскі тэлеканал Dunya News.

З-за землетрасення магнітудай 5,8 разбураны дамы і магазіны, на дарогах утвораны трэшчыны. Усе бальніцы перапоўнены, медыкі аказваюць дапамогу пацярпелым.

Эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся за 5 км на поўнач ад Джэлема, ачаг залягаў на глыбіні 10 км. Падземныя штуршкі адчуваліся на большай частцы тэрыторыі Пакістана, уключаючы такія буйныя гарады, як Ісламабад, Пешавар, Равалпіндзі і Лахор, а таксама ў некаторых штатах на поўначы Індыі, уключаючы Пенджаб, Хар'яну, Чандыгарх і сталічны рэгіён Дэлі. Аб пацярпелых і разбурэннях там пакуль не паведамляецца.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія