Поўная версія

Землетрасенне магнітудай 5,2 адбылося ў Грэцыі

У свеце 19.07.2019 | 15:34
Фота Еўрапейска-Міжземнаморскага сейсмалагічнага цэнтра
Фота Еўрапейска-Міжземнаморскага сейсмалагічнага цэнтра

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Землетрасенне магнітудай 5,2 адбылося сёння ў Грэцыі, паведамляе Еўрапейска-Міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр.

Эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся за 23 км на паўночны захад ад Афін. Ачаг залягаў на глыбіні 12 км.

Даных аб магчымых разбурэннях і пацярпелых пакуль не паступала.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія