Поўная версія

Землетрасенне магнітудай 5,2 адбылося ў Францыі

У свеце 11.11.2019 | 15:06
Фота   EPA  /Rolex Dela Pena
Фота EPA/Rolex Dela Pena

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Землетрасенне магнітудай 5,2 адбылося сёння на поўдні Францыі, паведамляе Еўрапейска-міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр.

Удакладняецца, што эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся за 124 км на паўночны ўсход ад французскага горада Манпелье. Ачаг залягаў на глыбіні 10 км. Паведамленні аб падземных штуршках паступалі ад жыхароў Ліёна, Грэнобля, Ардэша, Манпелье і Німа.

Інфармацыі аб пацярпелых і разбурэннях пакуль няма.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія