ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 24 мая 2022
Мінск Ясна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 студзеня 2022, 14:35

Затрыманыя за раздачу зброі ў час беспарадкаў у Алматы: нас прымусілі гэта зрабіць

Фота КАЗІНФАРМ
Фота КАЗІНФАРМ

20 студзеня, Алматы /БЕЛТА - КАЗІНФАРМ/. Мужчыны, затрыманыя ў Алматы за тое, што раздавалі зброю ўдзельнікам масавых беспарадкаў, заявілі, што іх прымусілі гэта зрабіць.

У час масавых беспарадкаў 19-20-гадовыя падазроныя вынеслі са зброевага магазіна зброю і сталі раздаваць яе людзям, якія сабраліся на плошчы Рэспублікі.

"Асобы падазроных былі ўстаноўлены супрацоўнікамі ўпраўлення крымінальнай паліцыі ў ходзе правядзення аператыўных мерапрыемстваў. Яны затрыманы на тэрыторыі аднаго з рынкаў горада. Цяпер фігуранты знаходзяцца пад вартай. Іх асобы мы абавязкова праверым на дачыненне да іншых злачынстваў", - расказаў намеснік начальніка Дэпартамента паліцыі горада Алматы Берык Абільбекаў.

Працэс раздачы зброі ўдзельнікам беспарадкаў трапіў у аб'ектывы камер сведак трагічных падзей. Відэа было апублікавана ў сацыяльных сетках.

"Мы ўчынілі нападзенне на магазін зброі. Была група людзей, якая прымусіла нас гэта зрабіць. Потым палавіну з выкрадзенай намі зброі яны забралі сабе, махалі аўтаматамі", - расказаў першы падазроны.

"Гэта былі людзі ў процівагазах, узброеныя аўтаматамі і нажамі. Яны нам загадалі хутка вынесці зброю і адвезці яе. Мы гэта рабілі з-за страху, на нас гэтыя людзі аказвалі націск. Як тут не баяцца людзей з аўтаматамі?" - адзначыў другі падазроны.

"Мы ездзілі па горадзе на машыне, пад'ехалі да магазіна зброі, яго ўжо на той момант рабавалі. У нашу машыну загрузілі зброю і загадалі адвезці на плошчу", - паведаміў трэці.

Паліцэйскія пачалі ўжо ўстанаўленне асобы каардынатараў гэтай групы і сапраўднага матыву дзеянняў затрыманых. Дасудовае расследаванне праводзіцца адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса краіны.

Таксама агенцтва паведамляе, што ў Алматы былі знойдзены тайныя пахаванні баевікоў. "Тайныя пахаванні рабіліся, каб ускладніць ідэнтыфікацыю ўдзельнікаў беспарадкаў", - паведаміла прадстаўнік дэпартамента паліцыі горада Алматы Салтанат Азірбек. Паводле слоў начальніка дэпартамента паліцыі Алматы Каната Таймердэнава, у час беспарадкаў было ўчынена каля сямі нападзенняў на морг, невядомыя выкралі 41 цела загінулых.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі