Поўная версія

Запуск ракеты Vega з ваенным спадарожнікам ААЭ завяршыўся няўдачай

У свеце 11.07.2019 | 10:52
Фота   EPA
Фота EPA

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Запуск ракеты лёгкага класа Vega з касмадрома Куру ў Францыі з ваенным спадарожнікам Falcon Eye 1 Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў на борце завяршыўся няўдачай. Аб гэтым, як паведамляе ТАСС, заявіла выканаўчы віцэ-прэзідэнт кампаніі Arianespace Люс Фабрэгет праз некалькі мінут пасля старту ракеты.

Як стала вядома, праз прыкладна дзве мінуты пасля старту адбылася сур'ёзная непаладка. Больш дакладная інфармацыя аб прычынах здарэння будзе абнародавана пасля аналізу тэхнічнай інфармацыі аб палёце ракеты.

Гэта першы няўдачны запуск ракеты такога класа. Першапачаткова ён быў запланаваны на ноч з 5 на 6 ліпеня, затым з-за моцнага вышыннага ветру над пляцоўкай касмічнага цэнтра быў перанесены на 7 ліпеня, а ў далейшым - на 11 ліпеня.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія