ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 22 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +3°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 кастрычніка 2019, 16:46

Выбраны новы генеральны дырэктар МАГАТЭ

Рафаэль Гросі. Фота EPA-EFE
Рафаэль Гросі. Фота EPA-EFE

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новым генеральным дырэктарам МАГАТЭ стане пастаянны прадстаўнік Аргенціны Рафаэль Гросі, паведамляе Reuters.

Кандыдат Аргенціны Рафаэль Гросі атрымаў неабходныя дзве трэці галасоў пры галасаванні Савета кіраўнікоў Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі з 35 дзяржаў. Выбары новага генеральнага дырэктара МАГАТЭ прайшлі ў сувязі са смерцю ў ліпені 2019 года былога кіраўніка арганізацыі, японскага дыпламата Юкія Амана.

Рафаэль Гросі працаваў на кіруючых пасадах у МАГАТЭ з 2010 па 2013 год. Новы гендырэктар павінен уступіць на пасаду не пазней як 1 студзеня 2020 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі