Поўная версія

Ва Украіне 24 мая стартуе кампанія па выбарах у Вярхоўную раду

У свеце 23.05.2019 | 15:08
Фота   УНН
Фота УНН

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбарчая кампанія па датэрміновых выбарах у Вярхоўную раду пачнецца 24 мая, паведамляе ўкраінскае інфармагенцтва УНН са спасылкай на ЦВК Украіны.

Як адзначыла старшыня ЦВК Таццяна Сліпачук, 23 мая быў апублікаваны закон аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў Вярхоўнай рады і назначэнні пазачарговых выбараў. Такім чынам, выбарчы працэс пачынаецца з наступнага дня пасля апублікавання, гэта значыць, з 24 мая 2019 года.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 20 красавіка ў сваёй інаўгурацыйнай прамове аб'явіў аб роспуску Вярхоўнай рады восьмага склікання. На наступны дзень украінскі лідар падпісаў адпаведны закон.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія