Поўная версія

Ураганны вецер пранёсся па Польшчы: адзін чалавек загінуў, 18 паранены

У свеце 01.10.2019 | 15:41
Фота TVN Meteo
Фота TVN Meteo

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ураганны вецер пранёсся 30 верасня над Польшчай. У выніку адзін чалавек загінуў і 18 атрымалі раненні, паведамляе польскі тэлеканал TVN Meteo.

Удакладняецца, што сярод параненых - пяцёра ратавальнікаў, усе яны былі задзейнічаны ва ўборцы паваленых дрэў. Як расказаў прадстаўнік Дзяржаўнай проціпажарнай службы Польшчы Павел Фрачак, усяго за мінулыя суткі ратавальнікі атрымалі больш за 6,6 тыс. выклікаў, звязаных з наступствамі ўраганнага ветру.

Каля 16.00 (час польскі) 30 верасня ў раёне вёскі Новы-Нарт у Падкарпацкім ваяводстве на поўдні Польшчы дрэва ўпала на аўтамабіль, у якім знаходзіліся чатыры чалавекі. У выніку вадзіцель загінуў, два чалавекі былі шпіталізаваны з траўмамі, яшчэ адзін пасажыр не пацярпеў.

Па ўсёй Польшчы пашкоджаны 397 дахаў, у тым ліку 246 - на жылых будынках. Мацней за ўсё ад ураганнага ветру пацярпелі будынкі ў паўднёвых і цэнтральных ваяводствах Польшчы.

Увечары 30 верасня намеснік дырэктара ўрадавага цэнтра бяспекі Польшчы Гжэгаж Свішч паведаміў у сваім Twitter, што моцны вецер выклікаў масавыя збоі ў падачы электраэнергіі: каля 145 тыс. жыхароў засталіся без электрычнасці. Большасць з іх - 71 тыс. - у Мазавецкім ваяводстве. Паводле даных на 6.00 1 кастрычніка, без электрычнасці заставаліся амаль 27 тыс. чалавек. Польскія ратавальнікі прадаўжаюць работу над устараненнем наступстваў стыхіі.

Моцны вецер пранёсся 30 верасня па многіх краінах Цэнтральнай Еўропы. 14-гадовая

дзяўчынка загінула ў Славакіі з-за падзення дрэва. Паваленае дрэва таксама стала прычынай гібелі мужчыны ў Германіі.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія