Поўная версія

У ЗША адбылася страляніна каля ўніверсітэта, ёсць ахвяры

У свеце 16.08.2019 | 16:34
Фота New York Post
Фота New York Post

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Страляніна адбылася каля Універсітэта штата Алабамы (ЗША), два чалавекі загінулі, трое атрымалі раненні, паведамляе амерыканская газета New York Post.

Паводле даных паліцыі, адзін чалавек загінуў на месцы, другі памёр у бальніцы, двое з пацярпелых атрымалі сур'ёзныя раненні.

Інфармацыі аб тым, хто адкрыў страляніну, а таксама аб затрыманні злачынцаў пакуль няма. Паліцыя вядзе расследаванне інцыдэнту.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія