Поўная версія

У Тунісе прайшоў першы тур прэзідэнцкіх выбараў

У свеце 16.09.2019 | 14:56
Скрыншот з відэа Euronews
Скрыншот з відэа Euronews

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Тунісе 15 верасня адбыўся першы тур прэзідэнцкіх выбараў. Ніводны з кандыдатаў, згодна з данымі экзітполаў, не набраў больш за 50 працэнтаў галасоў, паведамляе Euronews.

У першым туры лідзіруе незалежны кандыдат Каіс Саід, які не значыўся сярод прэтэндэнтаў на перамогу. Ён набірае больш за 19 працэнтаў галасоў. Прыкладна 15 працэнтаў галасоў атрымаў медыямагнат Набіль Каруі. Ісламіст Абдэльфатах Муру набірае амаль 11 працэнтаў галасоў. Міністр нацыянальнай абароны Абдэль Карым аз-Збідзі (9,4 працэнта) і кіраўнік урада Юсеф Шахед (7,5 працэнта), якія пакінулі свае пасады для ўдзелу ў выбарах, замыкаюць лідзіруючую пяцёрку.

Згодна з афіцыйнымі данымі, яўка выбаршчыкаў склала 45 працэнтаў. Як адзначаюць наглядальнікі, нізкая яўка звязана з невялікай цікавасцю да выбараў з боку моладзі, пры гэтым найбольшую актыўнасць праявілі жанчыны.

Першы тур выбараў першапачаткова быў запланаваны на 17 лістапада, але ў сувязі са смерцю ў ліпені кіраўніка дзяржавы Бежы Каіда ас-Себсі Цэнтрвыбаркам Туніса прыняў рашэнне аб арганізацыі датэрміновага галасавання. Папярэднія вынікі гэтага галасавання плануецца аб'явіць 17 верасня.

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў пройдзе не пазней за 13 кастрычніка.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія