ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 ліпеня 2021
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 студзеня 2019, 15:53

У Стамбуле ўсе члены Сінода Усяленскага патрыярхату падпісалі Томас аб аўтакефаліі ўкраінскай царквы

Фота з сайта УКРІНФАРМ
Фота з сайта УКРІНФАРМ

9 студзеня, Кіеў /БЕЛТА - УКРІНФАРМ/. У Стамбуле сёння ўсе члены Сінода Усяленскага патрыярхату падпісалі Томас аб аўтакефаліі праваслаўнай царквы Украіны (ПЦУ). Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Усяленскага патрыярхату.

Як паведамлялася, Томас аб аўтакефаліі ПЦА быў падпісаны 5 студзеня і перададзены Мітрапаліту Епіфанію ў час богаслужэння на свята Богаяўлення 6 студзеня, а потым перавезены ў Кіеў. На каляднай літургіі ў Сафійскім саборы 7 студзеня яго прадэманстравалі вернікам, а пасля вярнулі ў Стамбул, у Канстанцінопальскі патрыярхат, для падпісання ўсімі членамі Усяленскага Свяцейшага Сінода патрыярхату, паколькі да гэтага ён быў падпісаны толькі сусветным патрыярхам.

Пасля падпісання Томас канчаткова і назаўсёды вернецца ва Украіну і будзе захоўвацца ў асаблівых умовах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі