Поўная версія

У Шры-Ланцы каля будынка царквы прагрымеў яшчэ адзін выбух

У свеце 22.04.2019 | 16:11
Скрыншот з відэа The Guardian
Скрыншот з відэа The Guardian

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Шры-Ланцы каля будынка царквы Святога Антонія ў горадзе Каломба прагрымеў яшчэ адзін выбух, паведамляе брытанскае выданне The Guardian.

Паводле папярэдніх даных, узарваўся фургон, прыпаркаваны каля храма. Узрыў адбыўся, калі сапёры спрабавалі абясшкодзіць бомбу. Пра пацярпелых пакуль не паведамляецца.

21 красавіка ў Шры-Ланцы адбылася серыя тэрактаў, у выніку якіх загінулі 290 чалавек і больш за 500 атрымалі раненні. Увогуле ў гарадах Каломба, Негомба і Батыкалоа прагрымелі восем узрываў, у тым ліку ў цэрквах у час велікодных службаў і атэлях.

Прэзідэнт Шры-Ланкі Майтрыпала Сірысена абвясціў 23 красавіка днём жалобы па загінулых. У краіне з заўтрашняга дня ўводзіцца рэжым надзвычайнага становішча.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія