Поўная версія

У Саудаўскай Аравіі разбіўся аўтобус з паломнікамі, загінулі 35 чалавек

У свеце 17.10.2019 | 11:14
Фота   arabnews.pk
Фота arabnews.pk

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аўтобус з паломнікамі трапіў у аварыю ў Саудаўскай Аравіі, загінулі 35 чалавек, яшчэ чацвёра атрымалі раненні, паведамляе Associated Press.

Аварыя здарылася на дарозе, якая злучае Мекку з Медынай. Прычына ДТЗ пакуль не ўстаноўлена.

Паводле даных паліцыі, у аўтобусе знаходзіліся выхадцы з краін Азіі і Блізкага Усходу.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія