Поўная версія

У Рыме 29 чалавек пацярпелі ў ДТЗ з аўтобусам

У свеце 16.10.2019 | 13:57
Фота Rai News 24
Фота Rai News 24

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Рыме пасажырскі аўтобус урэзаўся ў дрэва, 29 чалавек пацярпелі, паведамляе італьянскі тэлеканал навін Rai News 24.

Прычыны аварыі пакуль не ўстаноўлены. Вядома, што дзевяць чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане. Сярод пацярпелых - вадзіцель аўтобуса. Паводле даных паліцыі, яго правераць на наркотыкі і алкаголь.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія