Поўная версія

У Пекіне праходзяць урачыстасці ў гонар 70-годдзя ўтварэння КНР

У свеце 01.10.2019 | 09:04
Сі Цзіньпін. Фота Сіньхуа-БЕЛТА
Сі Цзіньпін. Фота Сіньхуа-БЕЛТА

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстыя мерапрыемствы ў гонар 70-годдзя ўтварэння Кітайскай Народнай Рэспублікі праходзяць у Пекіне на цэнтральнай плошчы Цяньаньмэнь. Ва ўрачыстасцях прымае ўдзел старшыня КНР Сі Цзіньпін, паведамляе агенцтва "Сіньхуа".

Аб пачатку ўрачыстасцей аб'явіў прэм'ер кітайскага Дзяржсавета Лі Кэцян. Пасля 70 залпаў параднай зброі ваенныя вынеслі на плошчу Цяньаньмэнь кітайскі сцяг і ўзнялі яго. Быў выкананы дзяржаўны гімн.

Затым у Пекіне стартаваў самы буйны ў гісторыі Кітая ваенны парад з удзелам 15 тыс. ваеннаслужачых, а таксама 160 баявых самалётаў і 580 адзінак баявой тэхнікі. Пасля праходжання войскаў у горадзе пачнецца святочная дэманстрацыя. Паводле інфармацыі ТАСС, чакаецца, што ў ёй прымуць удзел каля 100 тыс. чалавек. У гонар дзяржаўнага свята плануецца выпусціць 70 тыс. галубоў міру і запусціць столькі ж каляровых паветраных шароў.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія