Поўная версія

У Пекіне адкрыўся буйнейшы ў свеце аэрапорт

У свеце 25.09.2019 | 13:01
Фота Сіньхуа-БЕЛТА
Фота Сіньхуа-БЕЛТА

25 верасня, Пекін /БЕЛТА - Сіньхуа/. У Пекіне пачаў работу буйнейшы ў свеце міжнародны аэрапорт Дасін. Аб яго адкрыцці на ўрачыстай цырымоніі аб'явіў старшыня КНР Сі Цзіньпін.

Аэрапорт размешчаны на поўдні Пекіна за 46 км ад цэнтра горада. Яго плошча - 1 млн кв.м. У аэрапорце чатыры ўзлётна-пасадачныя паласы, у год ён зможа прымаць да 620 тыс. рэйсаў. Чакаецца, што аэрапорт будзе штогод абслугоўваць 45 млн пасажыраў да 2021 года, 72 млн - да 2025 года, што дапаможа разгрузіць іншы буйнейшы кітайскі аэрапорт Шаўду.

Дасін пазіцыянуецца як буйнейшы міжнародны паветраны хаб і самы складаны інжынерны праект у свеце. Ён выкананы ў выглядзе залатога фенікса. Дах будынка займае тэрыторыю ў памеры 25 футбольных палёў. Акрамя таго, Дасін стаў буйнейшым у свеце будынкам без структурных швоў. Аэрапорт абсталяваны першым у свеце тэрміналам з падземнай станцыяй высакаскораснай чыгункі, двухузроўневым тэрміналам адпраўлення і прыбыцця, а таксама ізаляваным тэрміналам.

Кітай патраціў на будаўніцтва аэрапорта амаль $60 млрд. Будаўніцтва доўжылася больш як пяць гадоў.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія