Поўная версія

У Пакістане на рынку прагрымеў узрыў, ёсць загінулыя

У свеце 14.05.2019 | 09:54
Месца здарэння. Фота Dawn
Месца здарэння. Фота Dawn

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узрыў прагрымеў 13 мая на рынку ў горадзе Квета на захадзе Пакістана, паведамляюць РІА-Навіны са спасылкай на мясцовую газету Dawn.

Ахвярамі сталі чатыры паліцэйскія. Яшчэ дзевяць чалавек - двое паліцэйскіх і сем грамадзянскіх асоб - пацярпелі, іх даставілі ў бальніцы.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі службаў бяспекі. Прычына ўзрыву пакуль не ўстаноўлена.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія