Поўная версія

У Мазамбіку ў час цісканіны на стадыёне загінулі 10 чалавек

У свеце 12.09.2019 | 10:31
Фота Pixabay
Фота Pixabay

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Не менш як 10 чалавек загінулі на поўначы Мазамбіка ў час цісканіны на перадвыбарным мітынгу прэзідэнта Філіпэ Ньюсі. Аб гэтым паведамляе паўднёваафрыканская анлайн-газета The Times.

Паводле слоў сведкаў, невялікі стадыён у горадзе Нампула, дзе 11 верасня праходзіў мітынг, быў перапоўнены. Пасля заканчэння мерапрыемства людзі масава імкнуліся да выхаду, з-за чаго пачалася цісканіна.

"На жаль, 10 прадстаўнікоў нашай партыі загінулі", - гаворыцца ў заяве правячай партыі "Фрэліма". Сярод загінулых - шэсць жанчын і чацвёра мужчын. Удакладняецца, што 85 чалавек атрымалі раненні.

Усеагульныя выбары ў Мазамбіку пройдуць 15 кастрычніка.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія