Поўная версія

У Маўрыкіі выбраны новы прэзідэнт

У свеце 02.12.2019 | 16:42

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламент Маўрыкія (Нацыянальны сход) выбраў Прытхвіраджсінгха Рупуна новым прэзідэнтам рэспублікі, паведамляе маўрыкійская газета L'express.

Маўрыкій з'яўляецца парламенцкай рэспублікай. Кандыдатуру на пасаду сёмага прэзідэнта прапанаваў прэм'ер-міністр краіны Правінд Джагнот. Новым віцэ-прэзідэнтам Маўрыкія стаў былы міністр дзяржаўнай службы Эдзі Буасон.

Прытхвіраджсінгх Рупун - адвакат па адукацыі, займаў пасады міністра мясцовага самакіравання, намесніка спікера Нацыянальнага сходу, міністра сацыяльнай інтэграцыі і эканамічных правоў і магчымасцей. Да 12 лістапада 2019 года з'яўляўся міністрам мастацтваў і культуры Маўрыкія. Цырымонія прывядзення да прысягі прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта рэспублікі адбудзецца сёння ў 16.30 па мясцовым часе ў дзяржаўным палацы La Reduit.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія