Поўная версія

У Маскве ў жылым доме ўзарваўся газ

У свеце 12.08.2019 | 19:33
Фота з архіва ТАСС
Фота з архіва ТАСС

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узрыў газу адбыўся ў жылым доме па паўднёвым захадзе Масквы, паведамляе ТАСС.

У выніку выбуху газапаветранай сумесі на другім паверсе пяціпавярховага будынка па вул. Нагорная разбіта шкло, абвалілася міжкватэрная перагародка і сцяна.

Пра пацярпелых пакуль не паведамляецца. Пажарна-выратавальныя падраздзяленні правяраюць памяшканні. За медыцынскай дапамогай ніхто з жыльцоў не звяртаўся.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія