Поўная версія

У Літве пройдзе другі тур прэзідэнцкіх выбараў

У свеце 13.05.2019 | 10:49

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Літве будзе праводзіцца другі тур прэзідэнцкіх выбараў, таму што ні адзін з дзевяці прэтэндэнтаў не змог набраць больш за 50 працэнтаў галасоў выбаршчыкаў. Аб гэтым сведчаць даныя падліку галасоў, якія ў рэжыме рэальнага часу размешчаны на сайце Галоўнай выбарчай камісіі, паведамляе ТАСС.

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Літве павінен прайсці праз два тыдні. У другі тур праходзяць два лідары першага этапу. Паводле папярэдніх даных выбаркама, 44-гадовая экс-міністр фінансаў Інгрыда Шыманітэ набірае 31,13 працэнта галасоў выбаршчыкаў, 54-гадовы эканаміст Гітанас Наўседа - 30,95 працэнта. 48-гадовы прэм'ер-міністр Літвы Саўлюс Скверняліс прызнаў паражэнне на выбарах і заявіў, што падасць у адстаўку.

Адначасова з выбарамі прэзідэнта ў Літве праходзілі рэферэндумы аб увядзенні інстытута двайнога грамадзянства і скарачэнні на 15 працэнтаў дэпутацкага корпуса ў парламенце. Для прызнання праведзенымі ў іх павінны былі прыняць удзел больш за 50 працэнтаў выбаршчыкаў, пакуль гэта пытанне застаецца адкрытым.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія