Поўная версія

У Краснаярскім краі загінулі чацвёра турыстаў

У свеце 12.08.2019 | 17:46
Фота з архіва ТАСС
Фота з архіва ТАСС

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Целы чатырох чалавек, як мяркуецца, атручаных газам, знойдзены ў палатцы на беразе ракі Ангары ў Краснаярскім краі Расіі, паведамілі ў ГСУ СК па рэгіёне.

"На левым беразе Ангары ў раёне пасёлка Новаангарск у турыстычнай палатцы знойдзены целы чатырох чалавек з прыкметамі атручэння газам", - паведамілі ў СК РФ.

Следчыя праводзяць праверку абставін інцыдэнту. Па яе выніках прымуць рашэнне, па якіх артыкулах будзе ўзбуджана крымінальная справа.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія