Поўная версія

У Конга сышоў з рэек грузавы поезд, загінулі 15 чалавек

У свеце 13.09.2019 | 19:54
Фота rayhaber.com
Фота rayhaber.com

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Крушэнне грузавога поезда ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга прывяло да гібелі 15 чалавек, паведамляе Reuters.

Аварыя здарылася ў правінцыі Танганьіка. У Нацыянальнай чыгуначнай кампаніі ДРК паведамілі, што прычына сыходжання транспартнага сродку з рэек пакуль не ўстаноўлена.

Смяротныя аварыі на транспарце распаўсюджаны ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга з-за дрэннай інфраструктуры і адсутнасці рэгулявання.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія