Поўная версія

У Кітаі з-за ўцечкі ядавітага газу на заводзе загінулі 5 чалавек

У свеце 23.07.2019 | 12:26
Фота   AP
Фота AP

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пяць чалавек загінулі і чацвёра пацярпелі ў выніку атручэння ядавітым газам на біяхімічным прадпрыемстве ў акрузе Чжанцзякоу, правінцыя Хэбэй на поўначы Кітая. Аб гэтым паведамляе кітайскае інфармацыйнае агенцтва China News Service.

Інцыдэнт здарыўся ўвечары 22 ліпеня на заводзе Great Wall Biochemical Engineering Co. у павеце Хуайлай, калі работнікі кампаніі чысцілі адстойнік для сцёкавых вод.

Пацярпелыя былі адпраўлены ў мясцовую больніцу, яны знаходзяцца ў стабільным стане.

Вядзецца расследаванне прычын інцыдэнту.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія