Поўная версія

У Кітаі з-за тайфуну "Лекіма" загінулі 44 чалавекі

У свеце 12.08.2019 | 13:43
Фота Сіньхуа
Фота Сіньхуа

12 жніўня, Пекін /БЕЛТА - Сіньхуа/. У дзвюх правінцыях Кітая ў выніку прыходу тайфуну "Лекіма" загінулі як мінімум 44 чалавекі, яшчэ 16 лічацца прапаўшымі без вестак.

Ва ўсходняй правінцыі Чжэцзян, якая прыняла на сябе асноўны ўдар стыхіі, колькасць загінулых узрасла да 39 чалавек, паведамілі ў мясцовым штабе па барацьбе з паводкамі, тайфунамі і засухай. Тайфун "Лекіма" з парывамі ветру да 187 км/гадз абрушыўся на тэрыторыю правінцыі Чжэцзян 10 жніўня і прынёс у рэгіён моцныя ліўні. "Лекіма", які стаў дзявятым па ліку і самым моцым у гэтым годзе тайфунам, закрануў 6,68 млн чалавек у

гэтай правінцыі, 1,26 млн чалавек з іх былі пераселены ў бяспечныя месцы. Ад тайфуну пацярпелі пасевы сельгаскультур на плошчы 234 тыс. га. Прычынены прамы эканамічны ўрон дасягнуў 24,22 млрд юаняў (каля $3,4 млрд).

Цыклон, што аслабеў да трапічнага шторму, увечары 11 жніўня дасягнуў узбярэжжа ўсходняй правінцыі Шаньдун, раёна прыбярэжнага горада Цындаа. Ён прынёс з сабой моцныя ліўні і парывы ветру да 23 м/с. Трапічны шторм, згодна з афіцыйнымі данымі, забраў у гэтай кітайскай правінцыі жыцці 5 чалавек, 7 лічацца прапаўшымі без вестак. У той ці іншай ступені ён парушыў жыццё больш як 1,66 млн чалавек і нанёс правінцыі Шаньдун урон на суму большую за 1,4 млрд юаняў (амаль $200 млн).

У рэгіёнах парушаны транспартныя зносіны, паколькі мясцовыя ўлады былі вымушаны адмяняць авіярэйсы і прыпыняць чыгуначныя перавозкі. Выратавальныя работы прадаўжаюцца.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія